Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Целяханы

Уладзімір Іванавіч Папечыц нарадзіўся 6 верасня 1947 г. у г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1964–1969 гг. навучаўся на фізічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Закончыў аспірантуру ў БДУ (1972).

 

З красавіка 1972 г. Уладзімір Папечыц працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ, з жніўня 1973 г. — старшым навуковым супрацоўнікам. З мая 1976 г. — вучоны сакратар інстытута.

Канстанцін Канстанцінавіч Ракасоўскі ў сваіх аўтабіяграфіях згадваў, што нарадзіўся 21 снежня 1896 г. у Варшаве, пазней — г. Вялікія Лукі ў Расіі. І вось у 2021 г. на сваім афіцыйным сайце супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі апублікавалі запіс з метрычнай кнігі Целяханскай царквы пра нараджэнне і хрышчэнне Канстанціна. Запіс быў адшуканы ўраджэнцам в. Соміна Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Уладзімірам Міхайлавічам Абрамчуком, які шукаў у архіве вытокі ўласнага радаводу.

Віктар Мікалаевіч Сагановіч нарадзіўся 23 ліпеня 1960 г. у г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька працаваў поварам-кандытарам, перамагаў у конкурсах па афармленні тортаў. Віктар з дзяцінства любіў спорт, іграў у футбольнай і баскетбольнай камандах. З шостага класа займаўся ў школьнай мастацкай студыі пад кіраўніцтвам настаўніка Аляксея Канстанцінавіча Сідзюка.

Захар Ашэравіч Зімак нарадзіўся 23 лютага 1920 г. у прадмесці Варшавы ў вялікай і беднай яўрэйскай сям’і. З дзяцінства праявіў здольнасці да вучобы, атрымаў падтрымку ад польскіх структур для бясплатнага навучання. Да лета 1939 г. скончыў 4 класы гімназіі і першы курс ліцэя прыродазнаўчых навук. Вучыўся старанна, засвоіў французскую, англійскую і нямецкую мовы, латынь і эсперанта.

Уладзімір Максімавіч Цыркуноў нарадзіўся 2 сакавіка 1953 года ў г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Маці была медыцынскай сястрой, у час Вялікай Айчыннай вайны працавала ў ваенным палявым шпіталі. Уладзімір Цыркуноў закончыў мясцовую сярэднюю школу (1970), працаваў, служыў у Савецкай арміі (1971–1973).

Уладзімір Максімавіч Цыркуноў – яркая асоба сярод ураджэнцаў гарадскога пасёлка Целяханы Iвацэвiцкага раёна Брэсцкай вобласцi.

Асноўнае месца ў творчасці Ніны Гарагляд займае паэзія. Яе вершы спавядальна-шчырыя, поўныя жаночай добрыні і спагады, еднасці з роднай зямлёю і напісаны на беларускай мове.